Яны абралі лес. Моладзь у лясной гаспадарцы

Вернуться назад
11 Просмотров

Яны абралі лес. Моладзь у лясной гаспадарцы

Аднакласніцы, сяброўкі, калегі

Яна Ліпніцкая і Кацярына Корсак — майстры лесу, якія працуюць у Ашмянскім лясніцтве з 2024 года. Абедзьве родам з Вілейкі, а іх прафесійнае станаўленне пачалося ў Полацкім дзяржаўным лясным каледжы.

Яна Ліпніцкая:

— Лес натхняе да творчасці, дорыць прыгажосць. Праўда, знаходзячыся на працы, на яго глядзіш па-іншаму — як прафесіянал. А ў вольны час прафесійныя моманты адыходзяць на другі план, можна проста любавацца прыгажосцю ляснога багацця, дыхаць свежым паветрам, — расказвае дзяўчына.



Кацярына Корсак:

— Мы працуем як непасрэдна ў лесе, так і ў кабінеце. Гэта змена дзейнасці дапамагае захоўваць цікавасць да працы і не стамляцца. Аднолькава люблю і працаваць у лесе, і займацца запаўненнем дакументаў. Разумею, што і першае, і другое з’яўляецца важным і патрэбным.
Адзін раз — і на ўсё жыцце

Яшчэ адна гераіня нашага матэрыялу — Вікторыя Корсак. Яна прыйшла працаваць у Граўжышкоўскае лясніцтва ў 2025 годзе. Дзяўчына родам з Вілейскага раёна, з невялічкага аграгарадка Нарач.

У дзявятым класе Вікторыя задумалася над выбарам спецыяльнасці. Хацелася выбраць справу па сэрцы, каб адзін раз — і на ўсё жыццё. Мама прапанавала паспрабаваць сябе ў лясной гаспадарцы. Дзяўчына задумалася і пачала шукаць інфармацыю ў сеціве. Загугліла — і перад яе вачыма з’явілася безліч маляўнічых фотаздымкаў. Лес і прырода адразу захапілі дух.

— Гэтыя фота трапілі ў самае сэрца. І больш ніякія варыянты я нават не разглядала, — адзначае Вікторыя. — Вось так я і прыняла галоўнае рашэнне ў сваім жыцці.
бронировать комплекс "Ореховка" онлайн